Кабякоў і Мядзведзеў падпісалі сумесны антыкрызісны план

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў сёння ў Маскве падпісалі сумесны міжурадавы антыкрызісны план.

03.03.2015 / 15:36

ria.ru

План мерапрыемстваў урадаў Беларусі і Расіі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва быў падпісаны па выніках перамоў прэм'ер-міністраў дзвюх краін.

Раней Андрэй Кабякоў заявіў, што гэты план змяшчае пэўныя пункты, выкананне якіх павінна быць завершана на працягу гэтага паўгоддзя.