«Дынама» гарыць у серыі з «Ёкерытам» — 1:3

03.03.2015 / 21:41

Сёння «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы фінскаму «Ёкерыту» ў 4-м матчы першага раўнду плэй-оф Кубка Гагарына з лікам 1:2.

Лік у серыі стаў 1:3 («Дынама» выйграла толькі першы матч, у сталіцы Фінляндыі).

Наступны матч пройдзе ў Хельсінкі 5 сакавіка.

Серыя доўжыцца да чатырох перамогаў адной з камандаў.