Памочніца Нямцова паказала Reuters яго запіску аб расійскіх дэсантніках у Данбасе

Памочніца Барыса Нямцова Вольга Шорына паказала агенцтву Reuters запіску, якую палітык перадаў ёй напярэдадні забойства.

05.03.2015 / 22:17

kommersant.ru

Па словах Шорынай, яны абмяркоўвалі падрыхтоўку дакладу пра ўдзел расійскай арміі ў канфлікце на ўсходзе Украіны.

Баючыся, што яго праслухоўваюць, Нямцоў напісаў на аркушы паперы: «Са мной звязаліся дэсантнікі з Іванава. 17 забітых. Дэсантнікам не плацяць іх грошы, але зараз яны баяцца размаўляць».

Reuters адзначае, што не мае незалежнага пацверджання сапраўднасці напісанай ад рукі запіскі.