Пуцін узнагародзіў Кадырава ордэнам Пашаны

09.03.2015 / 13:18

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў ордэнам Пашаны кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Тэкст указа апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

kommersant.ru

Кадыраў атрымаў дзяржаўную ўзнагароду «за працоўныя поспехі, актыўную грамадскую дзейнасць і шматгадовую сумленную працу».

Раней Кадыраў быў узнагароджаны ордэнам Дабрыні нацыянальнага фонду «Грамадскае прызнанне» за дабрыню і чалавечнасць. Таксама Кадырава ўзнагародзілі медалём Рады бяспекі «За заслугі ў нацыянальнай бяспецы». У сваю чаргу упаўнаважаны пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Павел Астахаў ўручыў Рамзану Кадыраву ганаровы медаль «За заслугі ў справе абароны дзяцей Расіі».