Пуцін назваў прычыну, па якой «вярнулі» Крым Расіі

Прэзідэнт Расіі распавёў пра тое, як прымалася рашэнне анексаваць Крым у дакументальным фільме, фрагменты якога паказаў канал «Россия 1».

09.03.2015 / 23:21

ТАСС

Па словах Пуціна, закрытае апытанне, не звязанае з магчымым далучэннем Крыма да РФ, паказала, што за гэта выступаюць 75% жыхароў паўвострава.

«Канчатковая мэта» была ў тым, каб даць магчымасць людзям вырашыць, «як яны хочуць жыць далей», - паведаміў Пуцін.

Паводле яго слоў, ён не выключаў варыянту, пры якім крымчане пажадаюць застацца ў складзе Украіны.

«Але калі яны захочуць па-іншаму, мы не можам іх кінуць», — заявіў ён.

«Мы паступілі так, як былі абавязаныя паступіць», - сказаў Пуцін аб аперацыі па адарванні Крыма ад Украіны.

Рашэнне аб гэтым Пуцін прымаў з калегамі, «чацвёра іх было».

Пуцін сказаў ім, што «мы вымушаны пачаць працу па вяртанні Крыма», бо «мы не можам кінуць гэтую тэрыторыю і людзей, якія там пражываюць, на волю лёсу, пад каток нацыяналістаў».