Археолагі пойдуць пад ваду на Гомельшчыне

Дабраахвотнікі пад кіраўніцтвам гісторыка і дайвера будуць шукаць сярэднявечныя прычалы і караблі.

12.03.2015 / 11:16

Выгляд з гарадзішча Якімава Слабада на р. Бярэзіну. Фота gomelcivil.org

Летам 2015 года археолагі плануюць падводныя абследаванні на Бярэзіне і Прыпяці, распавядае gomelcivil.org.

Пад кіраўніцтвам прафесара Сяргея Рассадзіна і інструктара дайв-цэнтру Андрэя Ліхачова дабраахвотнікі будуць шукаць рэшткі сярэднявечных прычалаў, суднаў і іншых артэфактаў.

У Мазырскім раёне будзе абследаваны ўчастак Прыпяці ля ўрочышча Кімбараўка, дзе знойдзенае гарадзішча VIII – IХ ст (раскопкі гарадзішча запланаваныя на 2016 год).

У Светлагорскім раёне абследаванні пройдуць у трох месцах.

Аляксандр Арсёнаў