Федэрацыя хакея Беларусі прыняла папярэдні варыянт новага лагатыпа

12.03.2015 / 20:47

На пазачарговай канферэнцыі ФХРБ, якая прайшла 12 сакавіка ў Доме футбола, быў прыняты папярэдні варыянт абноўленага лагатыпа асацыяцыі.

У лагатыпе выкарыстаныя элементы нацыянальнага арнаменту, што, па заяве кіраўніцтва ФХРБ, павінна вылучаць зборную Беларусі сярод іншых каманд свету. Таксама ў малюнку прысутнічаюць дзве скрыжаваныя клюшкі і шайба.

Прапанаваная канцэпцыя будзе абмяркоўвацца на працягу месяца, пасля чаго будзе зацверджаны канчатковы варыянт лагатыпа. Могуць быць змененыя некаторыя дэталі малюнка. ФХРБ заклікала да актыўнага абмеркавання праекта ў СМІ і на форумах.

Абноўлены варыянт лагатыпа ФХРБ:

Варыянты лагатыпа ФХРБ, якія прапаноўваліся: