У Расіі выпрабуюць баявога чалавекападобнага робата

12.03.2015 / 21:11

Антрапаморфны (чалавекападобны) робат «Аватар», распрацоўка якога вядзецца пры падтрымцы Фонду перспектыўных даследаванняў (ФПД), да канца года павінен будзе пераадолець паласу перашкод і навучыцца кіраваць транспартнымі сродкамі.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Навукова-тэхнічнага савета ФПД, намеснік генеральнага дырэктара Фонду Віталь Давыдаў.

ТАСС

«Праграмай работ па гэтым праекце прадугледжана правесці ў канцы года выпрабаванні робата на паласе перашкод. «Аватар» павінен пераадолець яе элементы, прадэманстраваць магчымасць кіравання рознымі тэхнічнымі прыладамі, у тым ліку аўтамабілем, падняцца па лесвіцы», — распавёў ён.

Першапачаткова стварэнне антрапаморфнага робата ажыццяўлялася ў інтарэсах МНС з мэтай забеспячэння работ выратавальных службаў у небяспечных для жыцця і здароўя чалавека умовах. Аднак пасля было ўлічана, што большасць кампанентаў робата-выратавальніка могуць быць выкарыстаныя і для вырашэння ваенных задач, інфармаваў Давыдаў.

«Цяпер ідзе гаворка аб стварэнні рабатызаванай платформы, на якой адпрацоўваюцца ўсе ключавыя элементы, якія неабходныя для вырашэння шырокага кола задач, уключаючы ваенныя», — сказаў ён.