У ноч на сераду — да мінус 7, але днём будзе цёпла

17.03.2015 / 10:39

У Беларусі 18 сакавіка ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе усходнім 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, месцамі да 7 градусаў марозу, днём паветра прагрэецца да 7—13 градусаў вышэй за нуль.