У Мінску пацыент разбіў шкло ў машыне медыкаў і збег ад санітараў ВІДЭА

20.03.2015 / 12:50

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС горада Мінска шукаюць 30-гадовага пацыента, які разбіў шкло ў машыне медыкаў і збег ад санітараў, паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС горада Мінска Наталля Ганусевіч.

Інцыдэнт адбыўся на Партызанскім праспекце пры транспартаванні мужчыны з дыспансера.

Пацыент збег у напрамку вуліцы Рыбалка. У дадзены момант месца яго знаходжання невядома.