Што апранаюць беларусы на Дзень Волі ФОТЫ 

25.03.2015 / 20:02

Дыяна. Сцяг набыла на сядзібе БНФ два гады таму, вянок — у Кіеве сёлета.

Оўэн Браўн, брытанец, прыйшоў выказаць салідарнасць з беларусамі, набыў вышыванку ў Івана-Франкоўску, для яго гэта падтрымка Украіны. (ПАВАЖАНЫ ОЎЭН, ЗВЯЖЫЦЕСЯ З НАМІ, КАЛІ ЛАСКА, ПРАЗ ПОШТУ nnvideotv@gmail.com)

Справа налева — Яўген, Андрэй і Павал, працуюць. Набывалі сцягі і саколку ў Мінску.

Алег, працуе. Набыў вышыванку на рынку ў Маладзечне.

Кацярына, атрымоўвае вышэйшую адукацыю, набыла нацыянальныя завушніцы у краме V-ART-A.

Вячаслаў, сцяг пашыла маці перад канцэртам Ляпісаў у Вільні, на сцягу аўтографы Міхалка і Булатнікава.

Лера і Дар'я, вучацца ў ВНУ, набылі стужкі ў ЦУМе.

Доктар Юдзік, прыехаў з вёскі, жыў ва Украіне, дзе набыў спартовы касцюм падчас Еўра-2012, прыйшоў падтрымаць наш нацыянальны рух.

Паліна, прыйшла святкаваць Дзень Волі, нацыянальны строй замаўляла адмыслова ў Беларусі.

Вольга, працуе. Прыйшла паказаць салідарнасць з беларусамі, адсвяткаваць Дзень Волі і паглядзець, колькі народу прыйдзе. Вышыванку набыла ў Кіеве пазаўчора.

Мікіта Недаверкаў, фота Настассі Храловіч