ФОТА: Беспілотнік Facebook раздае бясплатны інтэрнэт

Марк Цукерберг пахваліўся новай цацкай.

27.03.2015 / 14:59

Фота: Марк Цукерберг

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг паведаміў аб першым палёце беспілотнага самалёта праекту Internet.org, у межах якога краінам трэцяга свету будзе раздавацца бясплатны доступ у інтэрнэт.

Самалёт мае размах крылаў як у Boeing 737, але важыць як легкавы аўтамабіль. Замест паліва — сонечная энергія.

Апарат можа няспынна лётаць некалькі месяцаў на энергіі ад сонечных батарэй на крылах. Рабочая вышыня — 18 км.

Такія беспілотнікі забяспечаць інтэрнэтам самыя аддаленыя і цяжкадасяжныя раёны планеты.

***

У межах Internet.org жыхары бедных краін атрымліваюць бясплатны доступ да Вікіпедыі, Facebook, анлайн-бібліятэкі, навін, прагнозу надвор’я, сайтаў пошуку працы і іншых інтэрнэт-сервісаў. Сэрвіс ужо запушчаны праз наземныя камунікацыі ў некаторых штатах Індыі.

Аналагічную ідэю, Project Loon, рэалізуе Google. У яе межах жыхароў бедных краін мяркуецца забяспечыць інтэрнэтам з паветраных шароў.

Аляксандр Арсёнаў