Усе правайдары зноў адкрылі доступ да «Хартыі», «Белпартызана» і «Вясны»
30.03.2015 / 09:46
28 сакавіка цалкам аднавіўся доступ да блакаваных раней сайтаў «Хартыя'97», «Беларускі партызан» і праваабарончага сайту Spring96.org.
Паведамленні пра блакаванне сайтаў з палітычнымі навінамі «Хартыя'97», «Беларускі партызан» і «Вясна» з'явіліся ўвечары 26 сакавіка. Аб прычыне блакавання афіцыйныя крыніцы не паведамлялі.
У прэс-службе Life:) паведамлялі, што блакаваць «Хартыю'97» і «Беларускі партызан» для ўсіх карыстальнікаў аператар пачаў таму, што на сайце прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» абнавілася інфармацыя пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў.