Сорас гатовы інвеставаць ва Украіну 1 млрд даляраў

30.03.2015 / 10:23

Амерыканскі мільярдэр і фінансіст, заснавальнік фонду «Адраджэнне» Джордж Сорас гатовы інвеставаць ва Украіну 1 млрд даляраў, калі заходнія краіны дапамогуць з прыватнымі інвестыцыямі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Der Standard.

«Я гатовы (інвеставаць ва Украіну). Ёсць канкрэтныя інвестыцыйныя ідэі, напрыклад, у сельскую гаспадарку і інфраструктурныя праекты. Я б уклаў 1 млрд дал. Гэта павінна прынесці прыбытак. Мой фонд будзе мець выгаду ад гэтага», — заявіў Сорас.

Ён дадаў, што захад можа дапамагчы Украіне шляхам павышэння прывабнасці для інвестараў.