У Бабруйску п’яны кіроўца збіў двух пешаходаў на пераходзе — ВІДЭА з рэгістратара

30.03.2015 / 17:41

Удзень 26 сакавіка мікрааўтобус «Фальксваген» збіў двух людзей на вуліцы Гагарына. Адзін з пацярпелых памёр, другі ў рэанімацыі.

40-гадовы кіроўца быў п’яны. У інтэрнэце з’явілася відэа з рэгістратара машыны, якая рухалася па суседняй паласе. На ім бачна, што кіроўца ўвогуле не тармазіў.

Абодва пешаходы былі дастаўлены ў бальніцу. Праз некалькі гадзін адзін з іх памёр. Другі зараз знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

УШ