Прэзентацыя кніг Алеся Краўцэвіча ў Пінску і Брэсце

31.03.2015 / 09:57

Гродзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч — аўтар «Гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» ды гістарычных бестселераў, запрашае на творчыя сустрэчы ў Пінску і Брэсце.

2 красавіка (чацвер) гісторык выступіць у Пінску — сталіцы беларускага Палесся. Пачатак а 15.00 у Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

3 красавіка (пятніца) запланавана сустрэча ў Брэсце ў культурным цэнтры «Грунтоўня» (вул. Дзяржынскага, 14). Пачатак а 18.00

ПМ