Вядомы ўкраінскі каментатар памёр падчас гульні ў футбол. Яму было 33 гады

05.04.2015 / 11:08

Пайшоў з жыцця каментатар украінскіх тэлеканалаў «Футбол 1» і «Футбол 2» Сяргей Панасюк.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў генеральны дырэктар каналаў Аляксандр Дзянісаў.

«У нас гора. Памёр наш каментатар Сяргей Панасюк», - напісаў Дзянісаў.

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці смерці каментатара. Падчас гульні ў футбол з сябрамі ён паваліўся і больш не падняўся.

Панасюку было 33 гады. Ён спецыялізаваўся на матчах іспанскага, італьянскага і англійскага чэмпіянатаў.