Лукашэнка ўзнагародзіў прэм'ер-міністра Азербайджана ордэнам Дружбы народаў

07.04.2015 / 20:27

«За значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Азербайджанам» Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў прэм'ер-міністра Азербайджана Артура Таір аглы.

Адпаведны ўказ падпісаны 7 красавіка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.