Лукашэнка запатрабаваў, каб усе спартыўныя залы і комплексы былі занятыя з раніцы да вечара 

10.04.2015 / 14:51

БелТА

У Беларусі спорту надаецца павышаная ўвага. Гэта адзначыў сёння ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры і сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што на развіццё спорту накіроўваюцца значныя дзяржаўныя рэсурсы. Прычым ўмовы для заняткаў фізкультурай створаны для ўсіх слаёў насельніцтва.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб усе спартыўныя залы і комплексы былі занятыя з раніцы да вечара.

Пры гэтым прыярытэт павінен быць для спартсменаў, а ўжо затым — для ахвотных займацца фізкультурай і спортам.

«Вядома, мы чакаем перамог і рэкордаў ад нашых спартсменаў-прафесіяналаў», — падкрэсліў Лукашэнка.