Хілары Клінтан ідзе ў прэзідэнты ЗША
12.04.2015 / 22:06
NY Times
Хілары Родхэм Клінтан будзе балатавацца ў прэзідэнты другі раз, заявіў адзін з яе галоўных дарадцаў у нядзелю, падводзячы рысу пад двума гадамі спекуляцый на тэму верагодняга кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2016 года.
Гэта заява прагучала ў рассылцы электроннай пошты ад Джона Падэсты — старшыня кампаніі Х.Клінтан, паведамляе NY Times.
«Я хацеў, каб пераканаліся, што вы чуеце ў першую чаргу ад мяне — гэта афіцыйна: Хілары балатуецца на пасаду прэзідэнта», — гаворыцца ў заяве Падэсты.
На канале Клінтан на YouTube апублікавана відэа, у якім амерыканцы дзеляцца сваімі планамі. У канцы відэа Хілары Клінтан дзеліцца сваімі: яна кажа, што ідзе ў прэзідэнты.
«Амерыцы патрэбныя героі, і я хачу быць такім героем», - кажа Хілары Клінтан
Першая лэдзі ЗША ў 1993-2001 гг., сенатар ад штата Нью-Ёрк (2001—2009), дзяржсакратар краіны ў 2009-2013 гг. прайграла Бараку Абаму на праймерыз дэмакратаў у 2008 г.
Сёння раней паведамлялася, што Барак Абама «блаславіў» Хілары Клінтан у прэзідэнты. «Я лічу, што Хілары Клінтан стане выдатным прэзідэнтам. Яна мой сябар», — заявіў Абама ў суботу на прэс-канферэнцыі ў Панаме пасля завяршэння там «саміту Амерык».
Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі яшчэ не вызначыўся.
Пра намер вылучацца заявілі, напрыклад, губернатар Фларыды, брат Джорджа Буша-малодшага Джэб Буш (найбольш верагодны), а таксама сенатары Рэнд Пол і Тэд Круз.
Выбары 45-га прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2016 г., але выбарчая кампанія стартуе ўжо сёлета. Барак Абама не можа вылучацца, бо кіруе краінай другі тэрмін.
NY Times