«Найлепшы беларускамоўны альбом» 2014 года выйшаў на CD

TonqiXod выдадуць «Прадмову» на фізічных носьбітах.

13.04.2015 / 15:50

Дэбютны альбом TonqiXod «Прадмова», што атрымаў на прэміі Experty.by прыз ад грамадзянскай кампаніі «Будзьма» прыз за «Найлепшы беларускамоўны альбом», а таксама прызы за «Найлепшы рок-альбом» і «Найлепшы дэбют» 2014 года, нарэшце трапіў на плыткі.

Набыць CD і атрымаць аўтографы можна будзе 15 красавіка падчас сустрэчы TonqiXod са слухачамі а 18-й гадзіне ў кнігарні «ЛогвінаЎ».

Адмысловым госцем сустрэчы з фанатамі называюць аналагавы сінтэзатар «Палівокс», што выкарыстоўваўся ў запісе альбому.

Свой першы вялікі сольны канцэрт TonqiXod дасць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 20 красавіка.

Аляксандр Арсёнаў