Хадаркоўскі назваў прычыну ўварвання Пуціна ва Украіну

14.04.2015 / 11:03

Экс-уладальнік ЮКАСа і заснавальнік грамадскага апазіцыйнага руху «Адкрытая Расія» Міхаіл Хадаркоўскі лічыць, што Пуцін пайшоў па шляху развязвання войнаў, у тым ліку супраць Украіны, каб апраўдаць сваю правальную эканамічную палітыку.

Пра гэта ён заявіў у панядзелак, выступаючы ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША).

«У чым прычына вайны? Пуцін зразумеў, што створаны ім дзяржаўны капіталізм больш не здольны забяспечваць рост. Дзяржавы такога тыпу ствараліся толькі для войнаў. Каб апраўдаць існаванне цяперашняй сістэмы ўлады, ён быў вымушаны гэтую вайну пачаць», — адзначыў Хадаркоўскі.