Выпаленая зямля: у сеціве з'явілася ВІДЭА наступстваў пажараў у Хакасіі

14.04.2015 / 18:05

У сеціве з'явілася відэа з Хакасіі — рэспублікі РФ, дзе працягваюцца маштабныя пажары. Аэраздымку правялі над населенымі пунктамі Бейскага раёна Хакасіі: Навакурскам, Сабінкай, Новаенісейкай, Дмітрыеўкай і Краснаполлем.

Пажары ў Хакасіі працягваюцца. Па стане на раніцу 14 красавіка ў рэспубліцы ўжо згарэлі амаль 1,3 тысячы жылых дамоў у 38 вёсках. Ахвярамі пажараў сталі ўжо 23 чалавекі, пацярпелі 900 чалавек.

У МНС па рэспубліцы Хакасія кажуць, што прычынай узгаранняў сталі несанкцыянаваныя і некантралюемыя палы сухой травы. Імкліваму распаўсюджванню агню спрыялі гарачыня і парывы ветру сілай да 25 м/сек.