У пецярбургскім сутарэньні ўзарваліся беларусы

У сутарэньні дому № 6 па вуліцы Карнеева ў Пецярбургу сёньня раніцай грымнуў выбух. Як высьветлілася, там жылі і працавалі беларусы.

05.02.2008 / 13:16

У сутарэньні дому №6 па вуліцы Карнеева ў Пецярбургу сёньня раніцай грымнуў выбух. Як высьветлілася, там жылі беларусы. Засяліліся яны туды каля двух тыдняў таму й адначасова працавалі на плянавай замене стаякоў у гэтым жа доме. Замоўцам работ было дзяржаўнае жыльлёвае агенцтва.

Абапал месца здарэньня выстаўлена ачапленьне. Пацярпелыя: 40-гадовы мужчына ў крайне цяжкім стане, 27-гадовы мужчына ў цяжкім стане, 37-гадовы мужчына ў стане сярэдняй цяжкасьці — дастаўленыя ў гарадзкія бальніцы.

Паводле: «Фонтанка.Ру»