Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту ФОТА

Джордж глядзіць на цябе як Grumpy Cat… стоячы на задніх лапах.

23.04.2015 / 20:12

Фота свайго ката Джорджа карыстальнік пад нікам Egzo апублікаваў на Reddit 22 красавіка. За дзень здымкі набралі за мільён праглядаў.

Джордж ужо завёў акаўнт у Instagram і набраў першыя тысячы падпісантаў.

Папулярнасць Джорджу прынеслі два фактары: любоў да стаяння на задніх лапах і сумныя вочы, што нагадваюць крытычны позірк Сярдзітай Коткі.

«Ён самы мілы кот з тых, што я ведаю. Напраўду дзіўны, але мілы», — піша гаспадар Джорджа.

Глядзіце таксама: Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту

Аляксандр Арсёнаў, фота: Ezgo via Reddit, @george2legs via Instagram