У ЗША ўпершыню генпракурорам стала афраамерыканка

23.04.2015 / 23:41

Сенат ЗША зацвердзіў Ларэту Лінч на пасаду генеральнага пракурора. Яна стала першай цемнаскурай жанчынай на гэтай пасадзе.

NY Times

За ўхваленне кандыдатуры Лінч, якая працавала раней федэральным пракурорам у Нью-Ёрку, у якасці генпракурора прагаласавалі 56 сенатараў, супраць - 43.

Барак Абама прапанаваў яе на гэтую ролю яшчэ ў лістападзе, але яе зацвярджэнне па шэрагу прычын адкладвалася.

Лінч прыходзіць на замену Эрыку Холдэру, які стаў першым афраамерыканцам, які ўзначаліў міністэрства юстыцыі ЗША.