Facebook дадала відэазванкі ў праграму Messenger

28.04.2015 / 10:47

Праграма Messenger атрымала функцыю відэазванкоў, паведамляе прэс-служба Facebook.

Цяпер карыстальнікі гэтай сацыяльнай сеткі могуць здзяйсняць відэазванкі c дапамогай мабільнай праграмы. Такая магчымасць даступная ўладальнікам прыладаў пад кіраваннем iOS і Android у 18 краінах.

Расіі і Беларусі сярод іх няма.

Для здзяйснення відэазванка ўладальніку смартфона або планшэта дастаткова націснуць на іконку з выявай камеры ў верхнім правым куце экрана.