Сёння паўфіналы: Канада — Чэхія, ЗША — Расія

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі пройдуць паўфіналы.

16.05.2015 / 09:10

Спачатку згуляюць каманды Чэхіі і Канады (пачатак у 16:15), а ў 20:15 пачнецца гульня Расія — ЗША.

Каманды гулялі паміж сабой у групавым раўндзе: амерыканцы тады перамаглі Расію 4:2, а Канада — Чэхію з лікам 6:3.

Матч за 3-е месца і фінал адбудуцца ў нядзелю.