У Беларусі курыць 24,4% насельніцтва

31.05.2015 / 11:13

На пачатак 2015 доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшага склала 24,4%. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Белстаце.

Найніжэйшы сярод краін Еўропы ўзровень распаўсюджанасці штодзённага курэння сярод дарослага насельніцтва адзначаны ў Швецыі (11%), Ісландыі (14%), Вялікабрытаніі (14%), самы высокі — у Аўстрыі (44%), Грэцыі (36%) і Расіі (34%).

У Беларусі доля курцоў паступова зніжаецца. Пасля распаду СССР ён складаў каля 30%. 

Тытунь у Беларусі — адзін з самых танных на кантыненце.

СГ