Кудрын прапанаваў правесці датэрміновыя выбары прэзідэнта Расіі
18.06.2015 / 12:11
tass.ru
Былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме ў чацвер, 18 чэрвеня, прапанаваў наблізіць не толькі выбары ў Дзярждуму, але і прэзідэнцкія.
«Мне вельмі спадабалася, як Назарбаеў правёў праграму «Сто крокаў». Ён яшчэ і выбары правёў датэрмінова, каб абвясціць аб гэтай структурнай праграме рэформаў. Мне здаецца, калі мы выбары Думы набліжаем, чаму б не наблізіць выбары прэзідэнта і абвясціць новую праграму рэформаў, якую лягчэй праводзіць ужо маючы мандат даверу на яе правядзенне», — заявіў былы кіраўнік Мінфіна.