У Мінску запрацуе адзіны дыспетчарскі нумар 115

24.06.2015 / 14:51

Адзіная дыспетчарская служба ЖКГ запрацуе ў Мінску ў лістападзе. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

«Па кароткім бясплатным нумары 115, які будзе працаваць кругласутачна, мінчане змогуць пакінуць заяўкі, атрымаць кансультацыю па пытаннях, што тычацца ЖКГ, паведаміць аб праблемах у гэтай сферы», — сказаў Андрэй Шорац.

Паводле яго слоў, служба дапаможа аператыўна рэагаваць на звароты грамадзян, павысіць эфектыўнасць гэтай працы.