Памерла 18-гадовая Марыя Лапіцкая — дзяўчына, чыю гісторыю кахання месяц таму расказала «Наша Ніва»

Пра гэта паведаміў яе жаніх Саша.

05.07.2015 / 11:51

Марыя Лапіцкая пакутавала на рак, страціла руку.

Два тыдні таму стан Марыі рэзка пагоршаў, і яе забралі ў раённую бальніцу. 

Там дзеўчыне калолі абязбольваючыя, а потым перавялі ў рэанімацыю. Там Маша і памерла. Нядаўна ёй споўнілася 18 гадоў. 

Праз рэзкае абвастрэнне хваробы маладыя не паспелі згуляць вяселле. 

Глядзіце таксама. Марыя і Саша: неймаверная гісторыя кахання хворай на рак 18-гадовай дзяўчыны 

АГ, ІА