Цэнтрабанк Расіі павысіў курс еўра больш чым на два рублі

21.08.2015 / 13:08

Банк Расіі павысіў афіцыйны курс еўра на выходныя, 22—23 жніўня, і панядзелак, 24 жніўня на 2,2 рубля. Еўрапейская валюта вырасла да 76,67 рубля.

Даляр перавысіў 68 рублёў і падаражэў на 1,16 рубля. Цэнтрабанк усталяваў яго на ўзроўні 68,12 рубля.