Сяргей Навумчык сёння прэзентуе ў Мінску кнігу пра пераломны год: «Дзевяноста пяты»

11 верасня. Мінск, Палац мастацтва (Казлова, 3). 19.00.

11.09.2015 / 09:03

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які зліквідаваў статус нацыянальных сімвалаў — «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга як дзяржаўных, загнаў беларускую мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі і адкрыў прэзідэнту шлях да неабмежаванай улады.

Пра гэта — чарговая кніга з цыклу, прысвечанага падзеям найноўшай гісторыі былога дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Сяргея Навумчыка, якая выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў пятніцу 11 верасня а 19-й у Палацы мастацтва (вул. Казлова).