Турцыя ўвяла войскі ў Ірак

08.09.2015 / 17:02

Сухапутныя войскі Турцыі пачалі кароткатэрміновую аперацыю на тэрыторыі Ірака супраць баевікоў курдскай ваенізаванай групоўкі «Працоўная партыя Курдыстана».

Па словах неназванага прадстаўніка турэцкага ўрада, войскі перайшлі мяжу, пераследуючы па гарачых слядах баевікоў РПК, як мяркуецца, датычных да выбуху паліцэйскага мікрааўтобуса.

Раней у аўторак у Турцыі ў выніку выбуху загінулі супрацоўнікі паліцыі. Выбух адбыўся ва ўсходняй правінцыі Ыгдыр. Напад адбыўся праз суткі пасля таго, як прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давітоглу паабяцаў «разрабіцца» з баевікамі «Працоўнай партыі Курдыстана»