Паведамленне пра бомбу ў Гановеры не пацвердзілася, матч і канцэрт адмененыя

дапоўнена

17.11.2015 / 23:19

ndr.de

Таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Германіі і Нідэрландаў быў адменены менш чым за дзве гадзіны да яго пачатку. На стадыёне ў Гановеры абвешчана эвакуацыя.

Паліцыя выявіла бомбу ў фургоне, замаскаваным пад «хуткую дапамогу», паведамілі еўрапейскія СМІ. Пазней гэтую інфармацыю абверглі.

Тым не менш, быў адменены і запланаваны ў горадзе канцэрт.

На гульні ў Гановеры павінна была прысутнічаць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.