На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

23.12.2015 / 12:15

24 снежня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, ноччу месцамі да 21—23 м/с, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі пройдуць невялікія дажджы, днём ападкаў пераважна не прагназуецца. Вецер чакаецца заходні 6-11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м /с, ноччу месцамі да 21-23 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4-9 градусаў цяпла.