Пры атацы на гатэль у Буркіна-Фасо загінула ўкраінская сям'я

Пры нападзе баевікоў на гатэль і кафэ ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу загінулі чацвёра грамадзян Украіны.

17.01.2016 / 11:55

На месцы тэрарыстычнай атакі на гатэль Splendid ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу. Фота Reuters

«Я шакаваны тэрарыстычнай атакай у Буркіна-Фасо і гібеллю сям'і ўкраінцаў — траіх дарослых і дзіцяці. Трагедыя для ўсіх нас», — напісаў у твітары кіраўнік МЗС краіны Павел Клімкін.

Пазней ён удакладніў, што дзіцяці было дзевяць гадоў.

Раней стала вядома, што ў выніку нападу ва Уагадугу загінулі грамадзяне некалькіх краін, у тым ліку Канады, Нідэрландаў, Швейцарыі і Францыі. Паводле папярэдніх дадзеных, усяго ахвярамі баявікоў-ісламістаў сталі 27 чалавек.

Як паведамляе Газета.ру, ганаровы консул Расіі ў Буркіна-Фасо Ганна Рачына адзначала, што папулярнае кафэ, якое было абстралянае ўзброенымі людзьмі, належыць грамадзянцы Украіны.