КХЛ. Мінскае «Дынама» прайграла з лікам 1:8 ФОТА

17.01.2016 / 16:18

Фота: ХК «Авангард»

У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» з разгромным прайграла ў Омску «Авангарду» з лікам 1:8.

Фота: ХК «Авангард»

«Дынама» застаецца на 10-м радку ў Заходняй канферэнцыі. У каманды 68 ачкоў у 50 гульнях, але ўжо восем балаў складае адставанне ад зоны плэй-оф.

19 студзеня мінчукі гуляюць у гасцях з «Барысам» з Астаны.