Дэфіле вышыванак прайшло ў прэстыжным гандлёвым цэнтры ў Драздах

07.03.2016 / 09:57

У гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» распачаўся кірмаш дызайнерскіх тавараў «Беларускі стыль».

«Арэна-Сіці» месціцца ў Драздах — прэстыжным квартале беларускай сталіцы, месцы жыцця найвышэйшых чыноўнікаў.

Кірмаш сабраў на адной пляцоўцы дызайнераў вопраткі і аксэсуараў. У межах выставы прайшло дэфіле «Беларуская вышыванка».