Дубровенская міліцыя падзяліла сьвятароў на сэктары

На нараду міліцыянэраў Дубровенскага раёну запрасілі сьвятароў з усяго раёну. Адгэтуль яны актыўна будуць дапамагаць участковым супрацоўнікам міліцыі праводзіць работу маральна‑прававога кірунку зь «цяжкімі» сем’ямі і падлеткамі.

23.04.2008 / 12:34

На нараду міліцыянэраў Дубровенскага раёну запрасілі сьвятароў з усяго раёну.

Адгэтуль яны актыўна будуць дапамагаць участковым супрацоўнікам міліцыі праводзіць работу маральна‑прававога кірунку зь «цяжкімі» сем’ямі і падлеткамі. У праграме іхняй дзейнасьці — сустрэчы з жыхарамі вёсак, гутаркі.

Каб дзейнасьць сьвятароў насіла сыстэмны характар, за кожным замацаваны пэўны сэктар раёну.

Ніна Казечка, Народныя навіны Віцебска