Арменія заявіла пра гібель 18 сваіх салдат у Нагорным Карабаху

02.04.2016 / 19:35

Армянскія войскі згубілі 18 чалавек забітымі ў баях з азербайджанскімі сіламі ў Нагорным Карабаху. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. Яшчэ 35 армянскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

Раней Азербайджан паведаміў пра 12 загінулых падчас сённяшняга канфлікту.