Сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 1000 еўра

19.04.2016 / 11:50

Паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага офіса Польшчы, сярэднемесячны заробак у краіне ў першым квартале 2016 года дасягнуў 4201,91 польскага злотага. Гэта найлепшы вынік за апошнія гады.

Сярэдні заробак у студзені і лютым 2016 года вагаўся на ўзроўні 4100-4140 злотых. У сакавіку ж ён падскочыў да 4350,83 злотага.

Пры пераліку на сярэднемесячныя курсы валют сакавіцкі сярэдні заробак у Польшчы адпавядае 1013 еўра.

ЯМ