Упершыню ў гісторыі доля абортаў у Беларусі апусцілася ніжэй за 20% ад колькасці цяжарнасцяў
Пры гэтым на Брэстчыне колькасць абортаў падскочыла на 27%.
19.04.2016 / 17:04
Белстат апублікаваў дадзеныя па зробленых абортах – за мінулы год іх было зроблена 29 217. Паводле статыстыкі, колькасць абортаў працягвае павольна скарачацца.
Ёсць некалькі методык падліку. Белстат абраў колькасць абортаў на 100 родаў. Такім чынам, калі ў 2014 годзе на 100 родаў налічвалася 25,3 аборта, то летась – 24,7 аборта.
Розніца па рэгіёнах застаецца велізарная – глядзі табліцу.
Колькасць абортаў на 100 родаў (у дужках дынаміка за год)
1. Міншчына – 15 (-0,6)
2. Брэстчына – 19,2 (+4,1)
3. Гродзеншчына – 19,5 (-2,3)
4. Магілёўшчына – 23,3 (-2,5)
5. Мінск – 27,5 (+0,2)
6. Віцебшчына – 33,4 (-2,5)
7. Гомельшчына – 34,1 (-2,5).
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што колькасць абортаў вырасла толькі ў Мінску і Брэстчыне.
Калі ў 2014 годзе ў Брэсцкай вобласці было зафіксавана 2673 абортаў, то летась – 3398 абортаў.
* * *
Другая методыка паказвае долю абортаў ад агульнай колькасці цяжарнасцяў. У Беларусі гэты паказчык упершыню апусціўся ніжэй за мяжу 20%.
У інтэрнэце часта перастаўляецца еўрапейская карта абортаў.
Яна датуецца 2012 годам, гэтыя звесткі не заўсёды дакладныя, але паказваюць тэндэнцыі.