У сераду ў Беларусь прыйдзе пацяпленне
Дажджоў будзе менш, сонца — больш.
25.04.2016 / 12:01
Фота Сяргея Гудзіліна
З серады надвор'е палепшыцца: дажджоў будзе менш, сонца — больш. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
У аўторак, 26 красавіка, захаваецца дажджлівае і халаднаватае надвор'е, якое будзе вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад цыклона, які змяшчаецца з Украіны ўздоўж усходніх межаў Беларусі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу і раніцай месцамі нават з мокрым снегам. Па ўсходзе ў асобных раёнах — моцныя дажджы.
Тэмпература ўначы ад +1 па захадзе да +10 па ўсходзе, днём +6 +12, па ўсходзе да +14.
Далей з ростам атмасфернага ціску, надвор'е пачне паляпшацца: дажджоў стане менш, сонца — больш, усталюецца больш камфортнае надвор'е:
У сераду, 27 красавіка, ноччу па паўночна-ўсходняй палове, днём у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +1 — +7, пры праясненнях 0 — -3; днём +10 — +17.
У чацвер, 28 красавіка, ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу 0 — +7, днём +13 — +19, па захадзе +7 — +12.
У пятніцу, 29 красавіка, у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература ноччу +1 — +7, пры праясненнях 0 — -2, днём +10 — +17.
У выходныя дні надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, які будзе падымацца з паўднёвага захаду Еўропы:
У суботу, 30 красавіка, ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +1 +8, днём +8 — +15, па паўднёвым усходзе +17 — +18.
У нядзелю, 1 мая, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +2 — +9, днём +8 — +15°С, па паўднёвым усходзе +16 — +20.