Азаранка прайграла ў другім крузе буйнога турніру ў Рыме

11.05.2016 / 13:57

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (6-е месца ў сусветным рэйтынгу) прайграла ў другім крузе (1/16 фіналу) буйнога турніру ў Рыме з прызавым фондам 2.599.610 долараў румынцы Ірыне Бегу (35) - 3: 6, 2: 6.

Першы раўнд турніру «пасеяная» пад чацвёртым нумарам Азаранка прапускала, пачаўшы выступ адразу са стадыі 1/16 фіналу.