Шчоткіна: Вы лічыце нармальным, што журналісты пішуць, якая ў мяне кватэра?

а Вы лічыце гэта нармальным?

27.05.2016 / 16:27

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна абурылася публікацыямі ў інтэрнэце, датычнымі яе кватэры.

фота sputnik.by

Падчас выступу ў парламенце Шчоткіна адзначыла, што нехта з апанентаў улады даўно даведаўся яе адрас. «Ён апублікаваны, і нават многія журналісты ўжо вылічылі, якая ў мяне кватэра, колькі я плачу за камунальныя паслугі. Вы лічыце гэта нармальным?» — дадала яна.

Матэрыял «Колькі заплацяць за камуналку за студзень Ярмошына і Шчоткіна?» быў апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» 15 лютага 2016 года і быў прысвечаны росту цэнаў на камунальныя паслугі. У якасці прыкладу былі прыведзеныя катэджы чыноўнікаў у Драздах. Паколькі міністр сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна на той момант не пераехала ў свой дом у «Драздах-2», указвалася яе камуналка ў кватэры ў Кунцаўшчыне. Дакладны адрас пры гэтым не называўся.

* * *

Чытайце таксама:

Як настаўніца з Запаляр’я ганяе беларускіх дармаедаў: гісторыя жыцця Марыяны Шчоткінай

Марыяна Шчоткіна абараніла кандыдацкую дысертацыю з сусветным рэкордам — рэпартаж

БЮ