Баскетбол. Кваліфікацыя Рыа. Беларускі прайгралі Кітаю, але працягваюць барацьбу

У матчы за права прамога выхаду на алімпійскі турнір у Рыа-дэ-Жанейра беларуская жаночая зборная сёння саступіла Кітаю з лікам 70:84.

17.06.2016 / 20:37

Кваліфікацыйны турнір праходзіць у французскім Нанце. 12 зборных былі разбітыя на 4 групы. Беларускі ў сваёй групе выйгралі ў Нігерыі (панядзелак) і прайгралі Карэі (серада).

Прамыя пуцёўкі заваявалі сёння зборныя Іспаніі (перамагла Карэю 70:50),Турцыі (выйграла ў Кубы 71:45), Кітая і Францыі, якая разгромна перамагла Аргенціну.

Што праўда, каманды, якія сёння прайгралі, паспаборнічаюць за апошнюю пуцёўку на Алімпіяду.

У суботу беларускі згуляюць з Аргенцінай.

А пераможца таго двубою згуляе ў нядзелю з пераможцам матча Карэя — Куба. І толькі пераможца нядзельнай гульні атрымае пуцёўку на алімпійскі турнір у Рыа.