Павел Шарамет будзе пахаваны ў Мінску

Павел Шарамет будзе пахаваны ў Мінску. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміла маці забітага журналіста.

20.07.2016 / 10:50

Машына, у якой знаходзіўся беларускі журналіст Павел Шарамет, выбухнула сёння на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка ў Кіеве.

Аўтамабіль належаў кіраўніку «Украінскай праўды» Алёне Прытулы, але яе ў машыне не было.

Выбух адбыўся у 7:45 раніцы, калі Павал Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў.