Турэцкім выкладчыкам забаранілі пакідаць краіну

20.07.2016 / 11:41

Турэцкая рада па пытаннях вышэйшай адукацыі афіцыйна забараніла ўсім мясцовым выкладчыкам і навуковым супрацоўнікам з'язджаць з краіны, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Паводле інфармацыі дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі TRT, забарона будзе дзейнічаць да далейшых распараджэнняў. Акрамя таго, рада запатрабавала, каб выкладчыкі, якія ўжо працуюць за мяжой, у самыя кароткія тэрміны вярнуліся ў Турцыю.

У сераду стала вядома, што каля 15 тысяч настаўнікаў і выкладчыкаў былі звольненыя за недастатковую лаяльнасць прэзідэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану. Акрамя таго, улады запатрабавалі, каб свае пасады пакінулі паўтары тысячы універсітэцкіх дэканаў.